Бліжэйшымі днямі будзе да +23, а на выходныя пахаладае

Бліжэйшымі днямі будзе да +23, а на выходныя пахаладае

У аўторак, 7 красавіка, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень умераны. Уначы будзе ад -3 да +3, па поўдні месцамі яна да 5  градусаў марозу. Удзень прагназуецца 15-21 вышэй за нуль. 

8 красавіка ападкаў не чакаецца, толькі ўначы і зранку па паўночным усходзе Беларусі пройдзе невялікі дождж. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 0...+7. Удзень будзе 13-19 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 20-22 са знакам "плюс".

У чацвер, 9 красавіка, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень месцамі па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці ўмераны, днём у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы будзе 0...+6, месцамі падмарозіць да -2. Удзень чакаецца ад +14 па поўначы да +23 па поўдні краіны.

З пятніцы надвор'е пачне мяняцца ў халодны бок. У нядзелю па поўначы краіны прагназуецца невялікі снег. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі