Блэкаут у Запарожжы: адключыўся тэлефон "102", лякарні працуюць ад генератараў

Запарожжа пасля расійскага ўдару

Запарожжа пасля расійскага ўдару / t.me/suspilnezaporizhzhya

Запарожжа амаль цалкам засталося без святла пасля расійскага ўдару па аб'екце крытычнай інфраструктуры. Ёсць праблемы і з вадой ды ацяпленнем. Адключылася спецлінія "102", па якой можна выклікаць паліцыю. Лякарні працуюць ад генератараў.

Украінскі абласны цэнтр знаходзіцца прыкладна ў 20 км ад лініі фронту. У горадзе жыве больш за паўмільёна чалавек.

Без электрычнасці 15 лістапада засталася і населеныя пункты Дняпроўскага і Каменскага раёнаў Днепрапятроўскай вобласці. Уночы і раніцай удары расіян прыйшліся таксама на энергетыку Сумскай, Адэскай, Жытомірскай і Кіраваградскай абласцей, а таксама на чыгунку.

Уладзімір Зяленскі сцвярджае, што Расія б'е па падстанцыях новымі "Шахедамі", а ўкраінскія дроны-перахопнікі не могуць іх дагнаць праз абмежаванні Starshield. За тыдзень расіяне выпусцілі па Украіне больш за 2300 ударных беспілотнікаў, амаль 1600 авіябомбаў і 15 ракет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.