Бізнэсмен "выкачаў" з дзяржаўных прадпрыемстваў 2 млн долараў

На 2 млн долараў ашукаў дзяржаўныя прадпрыемствы мінскі бізнэсмен. На гэта ўладальніку і дырэктару адразу пяці фірмаў спатрэбілася 8 месяцаў. Схема мінчука была настолькі складанай і заблытанай, што праваахоўнікам спатрэбіўся цэлы год на яе вывучэнне. Высветлілася, што махляр рэалізоўваў дзяржпрадпрыемствам металапрадукцыю сваіх прадпрыемстваў па завышаных коштах, пры гэтым у пастаўках сыравіны і пераводзе грошай удзельнічалі псеўдапрадпрымальніцкія структуры.

Таксама праваахоўнікі знайшлі саўдзельнікаў у злачынстве на дзяржпрадпрыемствах, у адносінах якіх распачатыя крымінальныя справы. Самому ж бізнэсмену пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі