Вы тут

Білі Айліш атрымала пяць прэміяў "Грэмі"

Білі Айліш на цырымоніі ўручэння "Грэмі" / Reuters

18-гадовая спявачка Білі Айліш перамагла ў пяці асноўных намінацыях на прэміі "Грэмі". 62-я цырымонія ўручэння прэміі Нацыянальнай акадэміі мастацтва і тэхнікі гуказапісу прайшла ў Лос-Анджэлесе. 

Білі Айліш, як паведамляе сайт прэміі, перамагла ў наступных намінацыях: "Запіс года", "Песня года", "Альбом года", "Найлепшы новы артыст" і "Найлепшы вакальны поп-альбом".

Песняй года журы прызнала яе кампазіцыю "Bad Guy". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.