БХК бачыць шэраг дадатных момантаў у парламенцкай выбарчай кампаніі

Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК) канстатуе ўпершыню за апошнія гады шэраг дадатных момантаў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня аб'яднання Алег Гулак. Станоўчым ён назваў тое, што большасці апазіцыйных кандыдатаў не заміналі распаўсюджваць агітацыйную інфармацыю. Дадатным момантам кіраўнік БХК назваў тое, што вулічная акцыя 28 веранся не была разагнаная.

Разам з тым А.Гулак адзначыў шэраг адмоўных момантаў. Па ягоных словам, не было дастаткова празрыстага падліку галасоў, існавала пэўная закрытасць для назіральнікаў, а таксама прымусовае датэрміновае галасаванне. Пры гэтым кіраўнік БХК дадаў, што не можа аспрэчыць афіцыйна абвешчаныя вынікі парламенцкіх выбараў, але не мае і падставаў давяраць участковым камісіям.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі