Без ападкаў і да +17 будзе 8 траўня
![Без ападкаў і да +17 будзе 8 траўня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahnoz-0705.jpg.webp?itok=UVlI-ttB)
8 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі — да 0...-2. Удзень пацяплее да 11-17 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.