Бернд Штанге прывязе ў Мінск зборную Аргенціны і Турцыі?

Галоўны трэнер беларускай зборнай па футболе Бернд Штанге абяцае ў наступным годзе ў Мінску "сенсацыйныя" таварыскія матчы з удзелам нацыянальнай каманды. Аб гэтым ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы.
Паводле яго слоў, 26 сакавіка наша зборная павінна згуляць супраць аднаго з удзельнікаў чэмпіянату Еўропы 2008 года, а 26 жніўня — з адной з наймацнейшых зборных свету. Пры гэтым Штанге адмовіўся назваць пэўныя каманды да падпісання адпаведных кантрактаў, якія павінны быць заключаныя на гэтым тыдні.

Па неафіцыйнай інфармацыі, летам 2008 года Беларусь згуляе са зборнымі Турцыі і Аргенціны. Акрамя гэтага, у лютым наступнага года наша каманда "у лепшым складзе" плануе згуляць на турніры ў Паўднёвай Афрыцы.

Верагодным галоўны трэнер назваў і правядзенне ў чэрвені яшчэ аднаго таварыскага матчу перад чэмпіянатам Еўропы. Па словах Штанге, ён будзе прасіць зрабіць тыднёвую паўзу ў чэмпіянаце Беларусі, каб "згуляць спарынг, напрыклад, з Расіяй або Грэцыяй".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі