"Белтэлекам" з 1 сакавіка павялічвае кошт тарыфаў на byfly і ZALA

"Белтэлекам" з 1 сакавіка павялічвае кошт тарыфаў на byfly і ZALA

РУП "Белтэлекам" на сваім сайце паведаміў, што з 1 сакавіка павялічацца некаторыя тарыфы на паслугі.

У прыватнасці, вырастуць кошты на тэлеграфную сувязь, міжнародныя тэлефанаванні, пакеты паслуг і даведачна-інфармацыйных паслуг. У тым ліку падаражэюць некаторыя тарыфныя планы тэлебачання ZALA і доступ да інтэрнэту. У сярэднім кошты вырастуць на 9% да цяперашніх тарыфаў.

Дарэчы, мясцовая і міжгародняя тэлефонная сувязь, а таксама доступ у інтэрнэт па гарантаванай паласы пропуску і паслугі хостынгу ў 2017 годзе не падаражэюць.

Як інфармуе на сваім саце "Белтэлекам", вырастуць тарыфы на інтэрнэт byfly. Тарыф "Дамасед старт" для фізічных асоб будзе каштаваць 14,2 рублёў у месяц, "Дамасед XXL" — 16,5 рублёў, "Дамасед Ультра" застанецца без зменаў — 22,5 рублёў. Падаражэюць "Рэкорд 10" — да 15,5 рублёў і "Рэкорд 25" — да 20 рублёў.

Карыстальнікам тэлебачання ZALA за пакет "Прэм'ера" давядзецца плаціць 7,35 рублёў у месяц. А штомесячная плата за пакеты "ZALA: усё ўключана" і "ZALA: усё ўключана HD" не вырасце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі