Белстат: У жніўні інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%

Белстат: У жніўні інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%

У жніўні інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. З пачатку года гэтая лічба складае 2,9%.

У той час, як харчовыя тавары ў мінулым месяцы патаннелі на 0,2% (а яны таннеюць другі месяц запар, у ліпені — на 0,5%),  нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,6%. Калі разглядаць перыяд са студзеня да жніўня 2018-га, то харчовыя тавары падаражэлі на 1,7%, а нехарчовыя — на 2,6%.

Урад спадзяецца, што па выніках бягучага года інфляцыя складзе не больш за 6% (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі