Белстат расказаў, хто ў Беларусі самы багаты (і самы бедны)

Школа, фота ілюстрацыйнае

Школа, фота ілюстрацыйнае

Менш за ўсё ў Беларусі зарабляюць у сферы адукацыі, вынікае са статыстыкі, апублікаванай Белстатам. Намінальны налічаны заробак у гэтай сферы ў верасні ледзь перавысіў 1,2 тыс. рублёў. Крыху больш зарабляюць медыкі — у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг сярэдні заробак крыху большы за 1,5 тыс. рублёў.

Самыя высокія заробкі традыцыйна ў айцішнікаў. Спецыялісты сферы "інфармацыя і сувязь" у сярэднім атрымліваюць больш за 5 тыс. рублёў. На другім месцы аказаліся спецыялісты, задзейнічаныя ў "прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці". Іх намінальны налічаны сярэдні заробак перавысіў 2,5 тыс. рублёў.

Больш за 2 тыс. рублёў зарабляюць у прамысловасці, будаўніцтве, а таксама супрацоўнікі фінансавай і страхавой сфераў. Не нашмат адстаюць тыя, хто задзейнічаны ў транспартнай і кур'ерскай сферах — заробкі тут, паводле звестак Белстата, больш за 1,9 тыс. рублёў.

Самай "багатай" вобласцю выявілася Мінская, а менш за ўсё зарабляюць у Магілёўскай — там сярэдні заробак крыху большы за 1,6 тысячы рублёў. Паводле звестак ведамства, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў 1939,8 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі