Вы тут

"Белпошта" спыняла працу сваіх аддзяленняў па ўсёй краіне

"Белпошта" / БЕЛТА

У чацвер "Белпошта" спыняла працу сваіх аддзяленняў па ўсёй краіне. Прычынай называецца тэхнічны збой "па ўсёй сістэме". Вялася праца "па аднаўленні сістэмы абслугоўвання", паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве. Таксама быў недаступны сайт "Белпошты".

Праз некалькі гадзін праблему ўдалося вырашыць.

РУП "Белпошта" ўключае ў сябе 2669 стацыянарных аддзяленняў паштовай сувязі, 187 пунктаў паштовай сувязі і 176 перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.