Вы тут

"Белнафтахім" — пра танкеры з нафтай: ніякай канспіралогіі

Reuters

Беларусь купіла 160 тысяч тон нафты. Два танкеры чакаюцца ў Клайпедзе ў сакавіку, адкуль па чыгунцы нафту даставяць у нашу краіну. Пра гэта стала вядома 20 лютага. У канцэрне "Белнафтахім" спачатку не паведамілі, што "чорнае золата" паходзіць з Расіі. І толькі пазней стала вядома, што яго набылі праз трэйдэраў без прэміі.

Прэс-сакратар "Белнафтахіму" Аляксандр Цішчанка патлумачыў Еўрарадыё, чаму ў канцэрне не адразу сказалі, што нафта расійская.

Цішчанка: "Сітуацыя атрымалася такой, што па часе не атрымоўвалася высветліць дэталі здзелкі. Не было на месцы прадстаўнікоў падраздзяленняў, якія гэтым займаліся. Чыста тэхнічнае пытанне, а не таму, што тут нейкая канспіралогія. Ніякай канспіралогіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.