Вы тут

"Белнафтахім" паведаміў, чыю нафту чакае ў красавіку

Нафта / БЕЛТА

У красіавку канцэрн "Белнафтахім" чакае танкеры з азербайджанскай і нарвежскай нафтай. 

"11 красавіка чакаецца прыбыццё танкера ў порт Южны з 85 тысячамі тон азербайджанскай нафты. А да сярэдзіны красавіка ў Клайпеду прыйдзе яшчэ адзін танкер з нарвежскай нафтай — 85 тысяч тон", — прыводзіць БЕЛТА словы прэс-сакратара "Белнафтахіма" Аляксандра Цішчанкі.

Раней таксама паведамлялася, што расійскія нафтавыя кампаніі паставяць у нашу краіну каля 1 мільёна тон нафты. Беларускі бок заяўляў, што купляе расійскую нафту па 4 долары за барэль, пры гэтым пастаўкі адбываюцца без прэміі расійскім кампаніям.

Падчас беларуска-расійскага нафтавага крызісу пачатку года афіцыйны Мінск у студзені купіў партыю нарвежскай нафты для НПЗ "Нафтан". У сакавіку Беларусь атрымала каля 250 тысяч тон нафты з Азербайджана. Іх даставілі танкерамі ва Украіну і пераправілі ў Беларусь нафтаправодам з Адэсы. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў казаў, што азербайджанская кампанія Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 мільёна тон нафты.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада забяспечыць дыверсіфікацыю паставак нафты, каб не залежаць ад адной крыніцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.