Вы тут

Белгідрамет: беларусаў чакае субота з кароткачасовымі дажджамі

Беларусам прагназуюць дажджы ў суботу і пераважна сухую нядзелю / БЕЛТА

У суботу, 1 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прыгрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 вышэй за нуль, удзень будзе +18...+24.

2 жніўня будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы прагназуецца 6-12 цяпла, удзень будзе 19-25 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +27.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.