“Белавія" прапануе зніжкі на квіткі ў Расію і Грузію

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" абвясціла зніжкі на квіткі ў расійскія Санкт-Пецярбург і Екацярынбург, а таксама ў горад Кутаісі (Грузія). Танней можна будзе таксама купіць квіткі на некаторыя транзітныя рэйсы праз гэтыя гарады.

Квіткі па тарыфе "Прома" на рэйс Мінск – Санкт-Пецярбург можна купіць ад 39 еўра, на рэйс Мінск-Екацерынбург – ад 79 еўра, на рэйс Мінск–Кутаісі – ад 89 еўра. Зваротныя квіткі таксама ўдзельнічаюць у акцыі. Скарыстацца гэтымі квіткамі трэба ў перыяд з 29 студзеня па 25 красавіка 2024 года (гэта для прамых рэйсаў) для транзітных перыяд дзеяння акцыі карацейшы — з 29 студзеня па 31 сакавіка.

Квіткі па цане "Прома" будуць даступныя (пры іх наяўнасці) да нядзелі ўключна. Ніякіх промакодаў пры афармленні пакупкі ўводзіць не трэба, пры выбары тарыфу трэба проста знайсці цану "Прома".

Нагадаем, што падчас папярэдняга распродажу сайт "Белавія" не справіўся з наплывам кліентаў. У выніку акцыю нават вымушаныя былі падоўжыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі