"Белавія" пракаментавала інцыдэнт ва ўкраінскім аэрапорце

"Белавія" пракаментавала інцыдэнт ва ўкраінскім аэрапорце

Кампанія "Белавія" пракаментавала здарэнне з самалётам у кіеўскім аэрапорце "Барыспаль", піша tut.by

Як паведамляюць у авіякампаніі, самалёт, які выконваў рэйс В2 845 па маршруце Мінск — Кіеў 9 снежня, закрануў грунт пры прабегу правай стойкай шасі. "Камандзір карабля ліквідаваў бакавое ўхіленне самалёта, пасля чаго самалёт працягнуў рух па ўзлётна-пасадачнай паласе, заруліў на стаянку для паркоўкі. Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў", — гаворыцца ў каментары "Белавія".

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт з беларускім самалётам адбыўся 9 снежня. Паведамлялася, што самалёт збіў ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе. У самалёта Boeing 737-500 пашкоджаны абцякальнік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі