Вы тут

"Белавія": пасажыры змогуць выбраць тарыф — з багажом або без багажу

pixabay.com

У авіякампаніі "Белавія" распрацоўваецца сістэма брэндавых тарыфаў. Пра гэта распавёў гендырэктар Анатоль Гусароў. Калі раней кошт на квіток фармаваўся аўтаматычна, то пасля ўкаранення новаўвядзення (а распрацоўка сістэмы ўжо заканчваецца) пасажыры змогуць выбраць тарыф — з багажом або без багажу. І ад гэтага будзе залежыць цана. Зразумела, калі пасажыр будзе без сумкі ці чамадана, то і за квіток давядзецца плаціць менш, інфармуе sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.