Вы тут

"Белавія" спадзяецца ў 2020-м атрымаць сем самалётаў Boeing 737 MAX

Reuters

"Белавія" спадзяецца ў 2020-м атрымаць новыя сучасныя самалёты — сем Boeing 737 MAX. Пра гэта паведаміў гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусароў. Паводле яго слоў, "Балавія" разлічвае, што пытанне з іх пастаўкамі будзе вырашана ўжо да лета наступнага года. Сёлета ў траўні і чэрвені ў "Белавія" мусілі з'явіцца два Boeing 737 MAX, але ўзніклі праблемы з пастаўкамі. З-за гэтага давялося змяняць расклад, у авіякампаніі павялічыліся выдаткі, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, былі дзве катастрофы з самалётамі згаданай мадэлі. Гусароў падкрэсліў, што карпарацыя Boeing забяспечвае дапрацоўку праграмнага забеспячэння, і самалёты мусяць быць бяспечнымі ў эксплуатацыі.

Таксама "Белавія" падпісала кантракт на пастаўку самалётаў Embraer (у снежні 2019-га і ў красавіку 2020 года).

У 2020 годзе авіякампанія "Белавія" збіраецца пашырыць сетку палётаў у Іспанію, Казахстан і на Кіпр.

Анатоль Гусароў / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.