Вы тут

Беларусы за паўгода забралі з банкаў 1,428 мільярда долараў

Беларусы працягваюць забіраць грошы з банкаў / Еўрарадыё

Рублёвыя пераводныя дэпазіты фізічных асобаў у Беларусі склалі ў верасні 2,866 мільярда рублёў. Гэта на 722,6 мільёна рублёў менш, чым было ў жніўні. Сайт banki24.by адзначае, што такое вялікае скарачэнне не характэрнае для верасня, і тлумачыць яго дэвальвацыяй рубля і пераводам часткі ашчаджэнняў у валюту.

Тэрміновыя ўклады беларусаў у банках склалі 4,602 мільярда рублёў. У параўнанні са жніўнем іх стала менш на 215,4 мільёна рублёў. 

Зрэшты, у рублях беларусы захоўваюць менш за траціну сваіх ашчаджэнняў. У верасні доля рублёвых укладаў была толькі 31,6%. Гэта значыць, 68,4% укладаў людзі робяць у іншых валютах. 

На валютных рахунках беларусаў у верасні захоўвалася 6,199 мільярда долараў. У параўнанні са жніўнем гэты паказчык знізіўся на 706,2 мільёна долараў. Зніжэнне грошай на валютных укладах у краіне фіксуецца з красавіка: за гэтыя паўгода валютныя дэпазіты паменшалі на 1,428 мільярда долараў. 

На карт-рахунках фізічных асоб у верасні было 1,230 мільярда долараў. Гэта на 259,2 мільёна долараў менш за жнівеньскі паказчык. Можна зрабіць выснову, што людзі актыўна пераводзілі безнаяўную валюту ў кэш.

Тэрміновыя ўклады насельніцтва за верасень склалі 4,969 мільярда долараў. У параўнанні з жніўнем іх стала менш на 447,1 мільёна долараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.