Беларусы з картай паляка і ДНЖ не змогуць стаць дыпламатамі

Праверка

Праверка / pixabay.com

Беларусы з "картай паляка" і дазволам на жыхарства не змогуць стаць дыпламатамі. А калі такі дакумент ёсць у іх сваякоў, на працу яны ўладкуюцца толькі праз КДБ. Змены ў Палажэнне аб дыпламатычнай службе ўнёс указ Аляксандра Лукашэнкі.

Раней супрацоўнікамі дыпслужб не маглі быць тыя, чые муж ці жонка, бацькі ці дзеці былі грамадзянамі іншых дзяржаў. Цяпер жа ўведзеныя новыя абмежаванні.

Пры прыёме на працу дыпламаты будуць абавязваць праходзіць паліграф, як і пасля вяртання ў Беларусь. А звольніць іх змогуць не толькі за злачынствы, але нават за "некарэктнае абыходжанне" з дзяржсакрэтамі.

З ліпеня ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Закон "Аб грамадзянстве". Паводле новых правілаў, беларусы былі абавязаныя ў трохмесячны тэрмін паведаміць уладам, што ў іх ёсць другое грамадзянства, дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі