Беларусы ўжо месяц не здаюць свіней на мясакамбінаты

На ўсіх мясакамбінатах краіны свіней прымаюць па аднолькавых коштах. Як піша "Белорусская нива", сума грошай ад продажу залежыць ад катэгорыі, у якую трапляе жывёла, — ад жывой вагі, таўшчыні сала, узросту свіней. За першую плацяць амаль 19 тысяч рублёў за кілаграм, за другую — крыху больш за 18 тысяч, за трэцюю — 16 тысяч, за чацвёртую — 12 тысяч.



На Магілёўскім мясакамбінаце кажуць, што вялікіх паступленняў свіней не было. У ліпені з дзясятак фермераў здалі мяса на камбінат. А з пачатку жніўня на мясакамбінат свініну і зусім ніхто не здаваў. Работнікі мясакамбіната прызнаюць: прыватніку нявыгадна аддаваць мяса па такім кошце, асабліва калі ўлічыць, колькі грошай выдаткоўваецца на ўтрыманне свіней.



Фота — fotokanal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі