Беларусы сталі спажываць на траціну менш вады
![Беларусы сталі спажываць на траціну менш вады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1488093226fotolia.jpg.webp?itok=UUESV0FB)
Беларусы за апошнія 20 гадоў сталі спажываць на траціну менш вады. Пра гэта паведаміў міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Худык. Паводле яго слоў, калі ў канцы 1990-х на душу насельніцтва прыпадала 214 літраў вады, дык цяпер — 137 літраў. Худык называе апошнюю лічбу "сярэднім еўрапейскім паказчыкам", інфармуе БЕЛТА.
Аб'ёмы здыбычы вады за акрэслены перыяд скараціліся на 20%. Міністр адзначыў, што дамагчыся скарачэння спажывання вады насельніцтвам удалося "за кошт укаранення навукова абгрунтаваных тэхналогій". І нашай краіне "ёсць куды імкнуцца".
![Беларусы сталі спажываць на траціну менш вады](/sites/default/files/paragraphs/image/0000221528109309305423big.jpg)
Андрэй Худык. Фота: БЕЛТА