Беларусы прыехалі ў Маскву, каб дамовіцца пра пастаўкі малака ў Расію

Беларусы прыехалі ў Маскву, каб дамовіцца пра пастаўкі малака ў Расію

У чацвер, 7 чэрвеня, у Маскву прыехала беларуская дэлегацыя, якая спадзяецца дамовіцца пра пастаўкі малака ў Расію. Рассельгаснагляд з 6 чэрвеня абмежаваў пастаўкі шэрагу відаў гэтай прадукцыі з нашай краіны (у тары, якая большая за 2,5 л). Як інфармуе БЕЛТА, дэлегацыю ачольвае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. У яго запланаваныя перамовы з кіраўніком Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ Дзмітрыем Патрушавым.

Напярэдадні намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы выказаў меркаванне, што да канца тыдня праблемныя пытанні ў справе паставак малака і малочных прадуктаў мусяць быць урэгуляваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі