Беларусы прайгралі ўругвайцам на чэмпіянаце свету па футзале. Відэа

19 красавіка на чэмпіянаце свету па футзале, які праходзіць у Беларусі адразу на некалькіх пляцоўках, прайшлі матчы другога тура. Зборная нашай краіны гуляла ў сталічным Палацы спорту з камандай Угурвая і саступіла з лікам 2:3. У першым тайме паўднёваамерыканскія госці двойчы забілі галы ў браму гаспадароў турніра. У пачатку другога тайма беларус Уладзіслаў Сялюк забіў гол і звёў адставанне да мінімума. Аднак уругвайцы адказалі яшчэ адным голам. Усяго за чатыры секунды да канца гульні беларус Арцём Якубаў забіў другі мяч, аднак на большае нашым спартсменам не хапіла часу.

У першым туры беларусы перамаглі Бразілію  — 2:1. Трэці тур групавой стадыі спаборніцтваў пройдзе сёння, 20 красавіка. Беларусаў чакае матч з камандай Аўстраліі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі