Чэмпіянат свету па футзале выйграла зборная Калумбіі. Фота

У Беларусі завяршыўся чэмпіянат свету па футзале. 25 красавіка на "Мінск-Арэне" адбыўся фінальны матч, у якім Калумбія разграміла Парагвай — 4:0. Калумбійцы сталі чэмпіёнамі свету трэці раз запар. Бронзу заваявалі аргенцінцы, якія разграмілі зборную Бельгіі — 7:1.

Нагадаем, зборная Беларусі ў групавым этапе выйграла ў Бразіліі — 2:1, прайграла Уругваю — 2:3, перамагла Аўстралію — 2:1. У чвэрцьфінале беларусы саступілі Парагваю — 0:4 (на здымку) і выбылі з барацьбы за медалі.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі