Беларусы прайгралі Парагваю на чэмпіянаце свету па футзале

Зборная Беларусі не змагла прайсці ў паўфінал чэмпіяната свету па футзале. У чвэрцьфінальным матчы, які прайшоў 22 красавіка ў сталічным Палацы спорту, наша каманда саступіла Парагваю з разгромным лікам 0:4.

Адметна, што на мінулым першынстве планеты беларусы таксама “зламаліся” ў чвэрцьфінале на парагвайцах і саступілі ім з лікам 2:3.

Сёння ж сталі вядомыя астатнія паўфіналісты спаборніцтваў — гэта Калумбія, якая ў чвэрцьфінале абыграла Расію, Бельгія, якая была мацнейшай за Уругвай, а таксама Аргенціна, якая адолела Чэхію, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі