Вы тут

Беларусы прайгралі Люксембургу з лікам 0:7 і не трапілі на Еўра-2020

Беларускія гульцы выйгралі першы круг, а далей пайшлі паражэнні / abff.by

Кіберзборная Беларусі не прабілася на Еўра-2020, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. У яе складзе гулялі пераможцы нацыянальнага адбору ў дысцыпліне Pro Evolution Soccer Іван Казлоўскі і Пётр Шыманскі. У групе "F" яны занялі толькі трэцяе месца. Праўда, па выніках першага круга беларусы разам з грузінамі былі лідарамі — па 9 ачкоў з 15-ці. Але пасля пачаліся няўдачы — паражэнне ад зборных Грузіі (2:6), Косава (4:7), Люксембурга (0:7). У выніку першае месца ў Люксембурга — 20 балаў, у Літвы — 16, у Беларусі — 15.

Фінальны этап кіберспаборніцтваў пройдзе ў ліпені ў Лондане. На яго трапілі пераможцы груп, а каманды, якія занялі другія месцы, яшчэ пазмагаюцца за шэсць пуцёвак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.