Беларусы, падобна, навучаюць расійскіх рэзервістаў — брытанская разведка

Сумесныя заняткі па баявой падрыхтоўцы на палігоне "Брэсцкі" / @modmilby
Сумесныя заняткі па баявой падрыхтоўцы на палігоне "Брэсцкі" / @modmilby

Расійскіх рэзервістаў, падобна, навучаюць беларускія вайскоўцы. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы брытанскай разведкі. Эксперты аналізуюць нядаўнюю сустрэчу і заявы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яны казалі ў тым ліку аб стварэнні адзінай абароннай прасторы.

"Расія і Беларусь адкрыта і шырока гавораць аб разгортванні расійскіх падраздзяленняў у Беларусі. Але, магчыма, нядаўна беларускія вайскоўцы ўзялі на сябе больш сакрэтную місію па навучанні тысяч нядаўна мабілізаваных расійскіх рэзервістаў", гаворыцца ў справаздачы брытанскай разведкі. Эксперты мяркуюць, што такім чынам Расія спрабуе папоўніць недахоп уласных вайсковых інструктараў, многія з якіх ваююць ва Украіне ці загінулі.

Навучанне мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў беларусамі — гэта ўнікальная сітуацыя, лічаць аўтары справаздачы. У Расіі заўсёды лічылі, што беларускія сілы саступаюць расійскім. А тут даводзіцца звяртацца па дапамогу. Гэта можа быць прыкметай перанапружання расійскай ваеннай сістэмы, кажуць аналітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі