Беларусы больш не змогуць хавацца ў краінах ЕС і ў ЗША ад выплат аліментаў

Беларусы больш не змогуць хавацца ў краінах ЕС і ў ЗША ад выплат аліментаў

Беларусы больш не змогуць хавацца ў краінах ЕС і ў ЗША ад выплат аліментаў. 14 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавалі Канвенцыю аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей. Яе ўдзельнікамі з’яўляюцца 38 краін. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў, што, дзякуючы гэтаму дакументу, значна спрашчаецца для беларускіх грамадзян спагнанне аліментаў на ўтрыманне дзяцей з-за мяжы. Паводле яго слоў, грамадзяніну Беларусі дастаткова будзе звярнуцца ў Мінюст. У выпадку калі ёсць рашэнне суда, міністэрства будзе выходзіць на сваіх партнёраў у краіне, у якой жыве бацька дзіцяці. І тыя абавязаныя прыняць рашэнне беларускага суда да выканання. Дагэтуль жа з гэтым былі праблемы — Канвенцыя ААН 1956 года, удзельніцай якой наша краіна з’яўляецца, абавязковай працэдуры прызнання судовых рашэнняў не прадугледжвае.

Дарэчы, на тэрыторыі СНД дзейнічае іншая канвенцыя і праблем са спагнаннем аліментаў не ўзнікае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі