“Беларуснафта” прапануе павысіць цэны на аўтамабільнае паліва на 5%

“Беларуснафта” прапануе павысіць цэны на аўтамабільнае паліва на 5%

“Беларуснафта” прапануе павысіць цэны на аўтамабільнае паліва ў нашай краіне на 5%. Намеснік гендырэктара вытворчага аб’яднання Сяргей Каморнікаў кажа, што для такога рашэння ўжо прыйшоў час. Кан’юнктура рынку прымушае задумацца пра тое, што трэба выраўняць кошты на паліва з Расіяй, адзначыў ён. Розніца якраз і складае 5%. Намеснік гендырэктара “Беларуснафты” не ведае, калі можа адбыцца падаражанне. “Усё будзе залежыць ад рашэння дзяржавы”, — цытуе словы Каморнікава сайт sb.by.

БЕЛТА дадае, што на сённяшні дзень нізкія цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі кампенсуюцца толькі за кошт прыбытковасці экспарту нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі