"Беларуснафта" плануе адкрыць сёлета 180 электразарадных станцый

"Беларуснафта" плануе адкрыць сёлета 180 электразарадных станцый

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" плануе сёлета адкрыць 180 хуткіх электразарадных станцый (ЭЗС). Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвалі ў прэс-службе прадпрыемства.

Ад пачатку года кампанія адкрыла 13 такіх станцый. Такім чынам, цяпер яе сетка налічвае 251 ЭЗС. Гэта болей, чым электрамабіляў у краіне. "Сёння на кожны электракар прыпадае 1,4 станцыі. Напрыклад, ва Украіне — 14 электрамабіляў на адну ЭЗС", — кажуць у прэс-службе "Беларуснафты". 

Наяўная сетка ЭЗС у нашай краіне можа абслугоўваць да 9000 электракараў. У яе ўваходзяць два тыпы станцый — з хуткай і экспрэс-зарадкай. На станцыях тыпу "Mode 3" электрамабіль можна зарадзіць за 6-8 гадзін. Для зарадкі на тую ж адлегласць на "Mode 4" патрабуецца менш за гадзіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі