Беларускую лёгкаатлетку дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг

Беларускую лёгкаатлетку дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг

Беларускую лёгкаатлетку Кацярыну Гнядзько НАДА дыскваліфікавала на чатыры гады за ўжыванне забароненага рэчыва, паведамляе "Прессбол". 

У арганізме 21-гадовай спартоўкі выявілі лігандрол. Гэта прэпарат для паскарэння росту сухой мышачнай масы і павелічэння сілавых паказчыкаў. Дарэчы, за гэтае ж рэчыва была пакараная тытулаваная бягуха Марына Арзамасава.

Гнядзько займалася спартыўнай хадой.

Вынікі Гнядзько ануляваныя. Тэрмін пакарання адлічваецца ад 12 лютага 2021 года да 11 лютага 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі