Беларускія танкісты трэніраваліся з "мангаламі" на танках
![Танк з "мангалам"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/97.jpg.webp?itok=2RBWoJes)
Танк з "мангалам" / t.me/modmilby/
Беларускія танкісты вывучаюць досвед вайны ва Украіне. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, танкісты Заходняга аператыўнага камандавання правялі заняткі па баявой падрыхтоўцы. На фотаздымках відаць, што на некалькіх танках былі ўсталяваны "мангалы". Як вядома, з іх дапамогай ва Украіне (а цяпер і ў сектары Газа) танкі аберагаюць ад атак дронаў-камікадзэ.
Больш за год таму беларускі ваенпрам паказаў мадэрнізаваны айчынны танк з незвычайным дэвайсам. На ім былі не толькі "мангалы", але і цеплавая пастка для "падману" супрацьтанкавага боепрыпаса.
![Беларускія танкісты трэніраваліся з "мангаламі" на танках](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/98_6.jpg.webp?itok=AINgunzd)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.