Беларускія сувеніры да хакейнага чэмпіянату заменяць на шведскія

Пра гэта паведаміў старшыня беларускай хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін. Па яго словах, якія перадае газета "Рэспубліка", шведы ўжо вызначылі пералік тавараў беларускіх вытворцаў з эмблемай і талісманам чэмпіянату, якія да 9 лютага трэба выключыць з продажу. Вярнуць іх на прылаўкі можна будзе толькі пасля завяршэння чэмпіянату. У іншым разе на Беларусь будуць накладзеныя вялікія штрафы.



У "чорным" спісе — 26 відаў прадукцыі, у тым ліку нататнікі, магніты, кубкі, майкі, торбы, сцяжкі. Альтэрнатывы ім з лютага не будзе аж да 4—5 траўня, пакуль шведы не паставяць свае тавары ў крамы, фан-зоны і ў шапікі арэн.



На пачатку траўня пакупнікі змогуць набыць і знак чэмпіянату — зубра "Волата". Пашыць яго спрабавалі на Жлобінскай фабрыцы мяккіх цацак. Але па колеры, дызайне і нават па кошце ў 7—10 еўра ён саступаў шведскаму, якога ацанілі ў 1—2 еўра. Па заканчэнні чэмпіянату беларускі бок павінен будзе выкупіць нераспрададзеныя талісманы і атрымае права прадаваць іх са зніжкамі.



Нацыянальнымі сувенірамі на хакейным чэмпіянаце застануцца маркі, флікеры, канверты, вільготныя сурвэткі, мыла, біноклі, наборы для саўнаў і харчовыя тавары. Купіць іх можна будзе толькі па-за межамі фан-зон і спартовых арэн.



Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі