Беларускія мытнікі знайшлі змеяў у ляльцы, дасланай з ЗША (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі змеяў у ляльцы, дасланай з ЗША (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі чатырох змеяў у ляльцы, дасланай з ЗША. Адбылося гэта 1 красавіка на мытні "Мінск-2". Мытнікі правяралі адну з пасылак, якую даслалі жыхару Мінскага раёна. Паводле суправаджальных дакументаў, у ёй ляжала дзіцячая лялька. Яе і вырашылі праверыць супрацоўнікі мытні, і не памыліліся.

Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі нагадвае, што перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёлаў забароненая. Па факце выяўлення змеяў мытня "Мінск-2" распачала адміністрацыйны працэс.

Беларускія мытнікі знайшлі змеяў у ляльцы, дасланай з ЗША (фота)
Фота: customs.gov.by
Беларускія мытнікі знайшлі змеяў у ляльцы, дасланай з ЗША (фота)
Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі