Ва Уздзенскім раёне падчас руху па дарозе згарэў камбайн
![Камбайн пасля пажару](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/k001.jpg.webp?itok=xL6a4NKc)
Камбайн пасля пажару / zorkanews.by
Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці падчас руху па дарозе згарэў збожжаўборачны камбайн (КЗС-1218 "Палессе GS12" 2013 года выпуску), паведамляюць ратавальнікі. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны. Агонь пашкодзіў кабіну і маторны адсек. Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.
Раённая газета ўдакладняе, што камбайн мясцовага сельгаспрадпрыемства ехаў з поля на мехдвор па дарозе "Магільна — Касцяшы". Камбайнер не пацярпеў. Агонь пашкодзіў не толькі кабіну, рухавік, электраправодку, але і задняе левае кола. Пры гэтым сцвярджаецца, што пажарная машына, якая дзяжурыла на полі, прыехала аператыўна.
Спецыялісты не толькі высвятляюць прычыну ўзгарання, але і падлічваюць страты.
![Ва Уздзенскім раёне падчас руху па дарозе згарэў камбайн](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/K002_2.jpg.webp?itok=cY9YvsZM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.