Беларускія мытнікі папрасілі "гарачых перцаў" распісацца на дысках... Metallica

Беларускія мытнікі папрасілі "гарачых перцаў" распісацца на дысках... Metallica

Беларускія мытнікі папрасілі музыкаў амерыканскага рок-гурта Red Hot Chili Peppers (RHCP) распісацца на дысках... Metallica. Гэтая кур'ёзная гісторыя адбылася днямі ў беларускім аэрапорце. Пра яе адзін з музыкаў напісаў у каментары да фота, выкладзенага ў Instagram.

Удзельнікі гурта RHCP ляцелі ў Маскву з Кіева. У беларускім аэрапорце ў іх была кароткая перасадка. Вось што напісаў пра здарэнне басіст гурта Флі (Майкл Бэлзары):

"Мы былі пакліканы службовымі асобамі мытных органаў у аэрапорце ў Беларусі, і яны папрасілі нас падпісаць некалькі дыскаў і фотаздымкаў Metallica. Мы спрабавалі ім патлумачыць, што мы не Metallica, але яны настойвалі на тым, каб мы падпісвалі ў любым выпадку. Яны мелі ўладу. Ну, я сапраўды аднойчы іграў з Metallica. Я люблю Metallica, але ў любым выпадку я не Роберт Трухільё".

Цікава, як беларускія мытнікі пракаментуюць гэтую гісторыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі