Беларускія клубы апусціліся ў рэйтынгу Hockey Archives

У параўнанні з мінулым годам, усе нашыя клубы страцілі пазіцыі. Найлепшы вынік паказала мінскае "Дынама" — 52-е месца. Летась гэты хакейны клуб займаў 39-е месца.



Таксама ў рэйтынг увайшлі жлобінскі "Металург" (115-е, летась 104-е месца), "Нёман" (133, летась 120), "Гомель" (136, летась 124), салігорскі "Шахцёр" (176, 137), "Юнацтва" (221, летась 138) і "Ліда" (236, летась 212).



Варта адзначыць, што больш за ўсё апусцілася мінскае "Юнацтва" — на 88 радкоў, піша goals.by.



Першае месца ў рэйтынгу заняў піцерскі СКА. У тройку лідараў увайшлі таксама маскоўскае "Дынама" і шведскі "АІК Шелефтэа".



Фота — fotodes.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі