Беларускія хакеісты сёння згуляюць з камандай Чэхіі

Беларускія хакеісты сёння згуляюць з камандай Чэхіі

Беларускія хакеісты сёння згуляюць з камандай Чэхіі ў рамках другога тура групавой стадыі чэмпіянату свету. Спаборніцтвы праходзяць у Парыжы і Кёльне з 5 па 21 траўня.

Букмекерскія канторы не вераць у перамогу нашых спартсменаў. William Hill дае каэфіцыент 7,00 на вікторыю беларусаў у асноўны час, такі ж самы каэфіцыент ставіць на нічыю ў асноўны час, а на перамогу чэхаў — каэфіцыент 1,30.

Bwin ставіць на перамогу зборнай Беларусі таксама 7,00, Марафон — 7,80, паведамляе Прессбол.  

Матч пройдзе ў Парыжы і пачнецца ў 17.15 паводле мінскага часу.

У першым туры беларусы саступілі зборнай Фінляндыі з лікам 2:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі