Беларускія хакеісты абыгралі французаў на “Еўрачэленджы”

Беларускія хакеісты абыгралі французаў на “Еўрачэленджы”

Беларускія хакеісты абыгралі зборную Францыі на этапе “Еўрачэленджу”, які праходзіць у Сержы. 10 лістапада наша каманда гуляла другі матч гэтага турніру (першы скончыўся паразай ад Латвіі — 5:7).

Першы перыяд завяршыўся не на карысць беларусаў, якія саступалі з лікам 0:2. Затым у сярэдзіне другога перыяды змог адзначыцца Джэф Плат і лік стаў 1:2. У трэцяй дваццаціхвілінцы Дзмітрый Дзярабін зраўняў лік — 2:2, а ў дадатковы час Андрэй Бялевіч вывеў сваю каманду наперад — 3:2.

Сёння, у апошні дзень турніру, беларусы згуляюць са зборнай Славеніі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі