Беларускія гімнасткі заваявалі срэбра і бронзу чэмпіяната Еўропы

У Мінску сёння — апошні дзень чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы. У фінале індывідуальных практыкаванняў з абручом беларуска Меліціна Станюта паказала другі вынік — 18,500 бала. Бронза дасталася яшчэ адной нашай суайчынніцы Кацярыне Галкінай — у яе 17,950 бала.

Чэмпіёнкай Еўропы стала расіянка Маргарыта Мамун — 19,000, паведамляе "Прессбол".

У практыкаванні з мячом пераможцай чэмпіянату Еўропы-2015 стала расіянка Яна Кудраўцава, атрымаўшы адзнаку 19,066 бала. Яе суайчынніца Маргарыта Мамун заняла другое месца (18,950). А беларуска Меліціна Станюта стала бронзавай прызёркай (18,466).

Беларускія юніёркі ўзялі золата ў групавых практыкаваннях з 5 мячамі (фота)

Фота Станюты — з архіву minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі