Вы тут

Беларускія футбалісты прайгралі Нямеччыне ў кваліфікацыі да Еўра-2020

abff.by

Зборная Беларусі па футболе прайграла камандзе Нямеччыны ў кваліфікацыйным матчы да Еўра-2020. Гульня адбылася 8 чэрвеня на “Барысаў-Арэне” і скончылася з лікам 0:2.

Першы гол госці забілі яшчэ на 13-й хвіліне сустрэчы, а потым працяглы час не маглі нарасціць перавагу і прабіць абарону беларусаў. Другі гол быў на 62-й хвіліне. Гаспадары поля таксама не здолелі пайсці ў атаку і пераламіць хаду гульні.

У сваёй групе С на адборачным турніры Беларусь займае апошняе 5-е месца і не мае ніводнага ачка. 11 чэрвеня нашы футбалісты прымуць на сваім полі сапернікаў з Паўночнай Ірландыі.