Беларускім школьнікам прапанавалі напісаць верш ці песню пра Лукашэнку

Беларускім школьнікам прапанавалі напісаць верш ці песню пра Лукашэнку

Беларускім школьнікам прапанавалі напісаць на беларускай ці рускай мовах верш, сачыненне ці песню пра Аляксандра Лукашэнку. БРСМ праводзіць маладзёжную эстафету творчасці пад назвай “Мая Беларусь. Мая будучыня”. Адзначаецца, што тэматыка прац, прапанаваных на конкурс, “прадугледжвае глыбокае і рознапланавае раскрыццё ідэй патрыятызму, канструктыўнага і стваральнага шляху развіцця беларускага грамадства, ролі першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у станаўленні незалежнай дзяржавы, імкненне моладзі ўнесці свой унёсак у развіццё будучыні краіны”. Гэта можа быць таксама відэа, сцэнар, плакат, малюнак ці фотаздымак.

БРСМ падкрэслівае, што новы праект дае магчымасць яго ўдзельнікам “звярнуцца са сваімі думкамі, ідэямі і прапановамі” да Лукашэнкі, да органаў выканаўчай і заканадаўчай улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі