Вы тут

Беларускіх студэнтаў з Польшчы на мяжы не ўпусцілі дадому

Чыгуначны вакзал у Брэсце / Еўрарадыё

Шасцярых беларусіх студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы, увечары 30 кастрычніка не пусцілі на радзіму. Інцыдэнт адбыўся на польска-беларускай мяжы, паведамляе TUT.by.

Маладыя людзі якія спрабавалі трапіць у Беларусь на розным транспарце, але безвынікова. Беларускія памежнікі спаслаліся на эпідэміялагічную сітуацыю.

У прэс-службе Дзяржпагранкамітэта паведамленні студэнтаў пацвердзілі.

"Памежнікі папярэдзілі маладых людзей, што іх чакае 10-дзённая самаізаляцыя, —  растлумачыў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі. —  Так як навучэнцам трэба было вярнуцца ў ВНУ ўжо 4 лістапада, ім было прапанавана вярнуцца ў сумежную дзяржаву. Аднак польскі бок адмовіў студэнтам ва ўездзе без тлумачэння прычын. На бягучы момант яны зноў спрабуюць ўехаць назад у Польшчу ".

Студэнты паведамілі TUT.by, што яны не хочуць вяртацца ў Польшчу, а хочуць патрапіць дадому.

29 кастрычніка сталі паступаць скаргі беларусаў аб тым, што яны не могуць уехаць у Беларусь з боку Польшчы, Літвы і Украіны. Мяжа была зачынена каля чатырох гадзін, але потым людзі ўсё ж вярнуліся дадому. Пагранічны камітэт тады паведаміў, што ўезд праз наземныя пераходы некаторых групах людзей часова абмежаваны, але беларусам ўезд дазволены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.