Вы тут

Беларускі трэнер — 11-ы ў свеце па працягласці працы ў адным клубе

Віталь Жукоўскі / Instagram

Галоўны трэнер беларускай футбольнай каманды "Іслач" Віталь Жукоўскі займае 11-е месца ў свеце па працягласці працы ў адным клубе. Ён з ёй ужо амаль 3,5 тысячы дзён. Лідыруе ў гэтым рэйтынгу Бруна Луцы, які працуе з французскім клубам "Шамблі" 6910 дзён, паведамляе "Прессбол".

Жукоўскаму 36 гадоў. З "Іслаччу" ён працуе з 2010 года. У траўні сёлета трэнер заяўляў, што хоча развітацца з камандай пасля заканчэння сезону — стаміўся. Але, магчыма, яшчэ перадумае.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.