"Тэрарыстычны спіс", які складае Камітэт дзяржаўнай бяспекі, пераваліў за тысячу чалавек, заўважылі праваабаронцы "Вясны".
КДБ абнавіў "спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". У яго дадалісяграмадзянін Пакістана Абдул Рахман Маккі, а таксама беларусы Аляксандр Лыцін, Таццяна Карповіч, Сяргей Мацюхевіч, Андрэй Шульгат, Дзмітрый Лагодзіч, Сяргей Захаранка.
Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1003 чалавекі, з іх 256 — беларусы.