Беларускі рубель 15 сакавіка вырас адносна ўсіх асноўных валютаў

Беларускі рубель 15 сакавіка вырас адносна ўсіх асноўных валютаў

У чацвер, 15 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША крыху зменшыўся — з 1,9589 да 1,9581 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,4241 да 2,4203 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4354 беларускага (у сераду — 3,4422). 

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валютаў на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 сакавіка курс долара ЗША нязначна павялічыўся — з 1,9585 да 1,9589 беларускага рубля, курс еўра вырас больш заўважна — з 2,4132 да 2,4241 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі