Беларускі праграміст — пра Дзень Волі каля Опернага: "Каб там нешта ўзарвалі"

Беларускі праграміст — пра Дзень Волі каля Опернага: "Каб там нешта ўзарвалі"

Праграміст Андрэй Кірыленка, работнік стартапа Juno, прыцягнуў увагу інтэрнэт-карыстальнікаў брыдкім допісам, прысвечаным святкаванню стагоддзя БНР ля Опернага.

"У РБ знакавы дзень — афіцыйна ўбогае (пра)нацысцкае быдла ладзіць шабаш па святкаванні ўбогага высеру пад назвай БНР. Пры гэтым — пры поўнай падтрымцы ўладаў. Ктулху святы, зрабі так, каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся, а", — цытуе nn.by выказванне праграміста, якое ён размясціў у сваім блогу. 

Журналісты запыталіся ў Кірыленкі, чые менавіта вантробы ён хоча бачыць раскіданымі: дзяцей, якія прыйшлі з бацькамі на свята ці, можа, хрысціянскага духавенства? У адказ праграміст заявіў, што "не хоча бачыць нацызму ў Беларусі". 

Ён заявіў, што бел-чырвона белы сцяг пасля БНР выкарыстоўвалі такія арганізацыі, як Саюз беларускай моладзі, Беларуская краёвая абарона. "Далей гэта сімволіка выкарыстоўвалася тымі людзьмі, якія знішчылі маю радзіму — СССР", — патлумачыў Кірыленка сваю пазіцыю. 

На пытанне, ці лічыць ён нацыстамі, напрыклад, Васіля Быкава або Алеся Адамовіча, праграміст прызнаўся: "Я не ведаю, хто гэтыя людзі. Хто? Пісьменнікі? Вы думаеце, што я неадукаваны, калі не ўмею чытаць па-беларуску і не ведаю местачковых аўтараў?" 

Кампанія Juno, дзе працуе Кірыленка, у адказ на зварот журналістаў паабяцала вывучыць яго выказванні. Ад іншых каментароў кіраўнік мінскага аддзялення Аляксей Мінкевіч пакуль што ўхіліўся. Juno — праект, які спрабуе кінуць выклік сусветна вядомаму сэрвісу Uber.

Беларускі праграміст — пра Дзень Волі каля Опернага: "Каб там нешта ўзарвалі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі