Вы тут

Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла Таццяна Нядбай

Фота: budzma.org

Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла паэтка Таццяна Нядбай. Яе абралі на пасаду старшыні падчас Агульнага сходу гэтай арганізацыі, які адбыўся ў Мінску 5 лістапада. Нядбай змяніла на пасадзе старшыні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Першым намеснікам кіраўніка арганізацыі застаўся пісьменнік Павел Анціпаў. Другім і трэцім намеснікамі старшыні абраныя паэт і спявак Уладзь Лянкевіч і пісьменніца і перакладчыца Алена Казлова.

ПЭН-цэнтр аб’ядноўвае каля 100 аўтараў. Ён уваходзіць у сусветную сетку "Міжнародны ПЭН-клуб". Сярод іншага, нацыянальныя ПЭН-цэнтры маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію.