Вы тут

Беларускі фальклор і эміграцыя — ці магчыма іх сумясціць?

Сяргей Доўгушаў / Еўрарадыё

Пагроза крымінальнага пераследу змусіла з’ехаць з Беларусі шмат людзей. У тым ліку — музыкантаў, творчасць якіх базавалася на беларускім фальклоры. Людзей, якія ў пошуках новых песень блукалі па беларускіх вёсках. Вось толькі цяпер для іх такія этнаграфічныя экспедыцыі сталіся недасяжнымі. 

Што змусіла з’ехаць з Беларусі Сяргея Доўгушава і ці лёгка далося гэта рашэнне? Што будзе цяпер з яго музычнымі праектамі? Як падзеі ў Беларусі ўплываюць на айчынную музыку і культуру? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з музыкантам, лідарам фолк-гурта Vuraj, арганізатарам шматлікіх фестываляў, імпрэзаў і спеўных сходаў Сяргеем Доўгушавым.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.